18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штотыдзень фіксуецца да 40 вылетаў разведвальнай авіяцыі каля граніц Беларусі. Аб гэтым пасля пасяджэння Каардынацыйнага камітэта па пытаннях ППА пры Савеце міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД журналістам заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук'яновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Няпростая абстаноўка складваецца вакол нашай дзяржавы, асабліва на заходнім напрамку. У першую чаргу гэта звязана з інтэнсіўнай мілітарызацыяй еўрапейскага кантынента", - сказаў Андрэй Лук'яновіч.
Камандуючы звярнуў увагу і на вялікую колькасць разведвальнай авіяцыі, тактычнай, стратэгічнай і БЛА. "Штотыдзень мы фіксуем да 40 вылетаў разведвальнай авіяцыі менавіта ў рамках адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА. За гэты няпоўны год мы зафіксавалі 1400 вылетаў уздоўж нашых граніц, у тым ліку лёгкаматорнай авіяцыі з тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. Таксама зафіксавалі пяць парушэнняў дзяржграніц Саюзнай дзяржавы. Была парушана 15-кіламетровая зона. Падымалі нашы дзяжурныя экіпажы па маршрутах, патрулявалі ў асаблівых выпадках баявых дзяжурстваў. Гэта ўсё ў рамках адэкватнага рэагавання на абстаноўку, якая складваецца", - падкрэсліў ён.
Андрэй Лук'яновіч адзначыў, што з учарашняга дня на тэрыторыі Беларусі праходзіць сумеснае камп'ютарнае камандна-штабное вучэнне, у рамках якога мадэлююцца вынікі баявой работы проціпаветранай сістэмы адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА.
"Праведзены двухбаковыя і шматбаковыя сустрэчы з камандуючымі. Ужо ёсць станоўчыя вынікі, якія таксама пакладзены ў аснову сённяшняга пасяджэння. Гэта датычыцца развіцця як ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй, так і развіцця вучэбна-баявых цэнтраў, што знаходзяцца ў Беларусі, па проціпаветранай абароне ВПС і войскаў ППА", - падкрэсліў камандуючы.
Раней паведамлялася, што ў Мінску адбылося 59-е пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта па пытаннях ППА пры Савеце міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД.
На пасяджэнні разглядаліся пытанні ўдасканалення аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама ўмацавання двухбаковага і шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў галіне ППА.-0-