Андрэй Лук'яновіч. Фота "Ваяр"
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяжурныя сілы дзейнічалі ў адпаведнасці з планам адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА, заявіў журналістам камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч, каменціруючы факт парушэння дзяржграніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Учора, 9 жніўня 2024 года, пасля 18.00 група беспілотных лятальных апаратаў парушыла дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Паводле матэрыялаў аб'ектыўнага кантролю, беспілотныя лятальныя апараты былі запушчаны з тэрыторыі Украіны. Падраздзяленнямі, якія выконваюць задачы баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне, было збіта некалькі беспілотных лятальных апаратаў. Астатнія беспілотныя лятальныя апараты былі знішчаны падраздзяленнямі Паветрана-касмічных войскаў Расійскай Федэрацыі", - адзначыў Андрэй Лук'яновіч.
"Усе дзеянні выкананы ў адпаведнасці з планам дзеянняў дзяжурных сіл адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны", - дапоўніў ён.-0-