12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня сустрэўся з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей. У час мерапрыемства старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання "Гора" Хізры Асадулаеў прапанаваў кіраўніку дзяржавы арганізаваць у Дагестане Дзень беларускіх дранікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сын вельмі любіць дранікі і часта просіць маці прыгатаваць іх. І яна гатуе іх па вашым рэцэпце - на аб'ядзенне. Калі пачулі па тэлевізары, як вы расказвалі пра рэцэпт, яна запомніла і так гатуе. Прызнаюся, я нават падумаў: можа, папрасіць у вас пару кілаграмаў з вашых сартоў бульбы, пасадзіць высока ў гарах у сябе ў вёсцы і праводзіць штогод Дзень беларускіх дранікаў", - сказаў Хізры Асадулаеў.
Хізры Асадулаеў ужо больш як 40 гадоў пражывае ў Мінску і вядомы ў Беларусі як мастак, скульптар і паэт. Тут у яго нарадзіліся дзеці і ўнукі. "Нас тады, яшчэ ў 1981 годзе, калі пераехалі, сустрэлі не як чужых, а як родных. З нараджэннем дзяцей і ўнукаў, зразумела, Беларусь для нас стала яшчэ больш роднай, блізкай і цёплай", - заявіў ураджэнец Дагестана.-0-