23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы зварот літоўскіх і польскіх перавозчыкаў, прыняў рашэнне аб магчымасці выезду грузавых транспартных сродкаў з літоўскай рэгістрацыяй. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Гэтыя транспартныя сродкі з лістапада 2025 года знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі з прычыны недружалюбных дзеянняў літоўскага боку па закрыцці пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай граніцы.
Цяпер на спецыяльна абсталяваных пляцоўках размешчана больш як 1,9 тыс. транспартных сродкаў, у тым ліку цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў. На працягу ўсяго перыяду забяспечвалася іх поўная захаванасць.
Транспартныя сродкі з літоўскай рэгістрацыяй змогуць пакідаць тэрыторыю Беларусі праз літоўскі напрамак у адпаведнасці з заканадаўствам. Літоўскія транспартныя сродкі, якія фактычна належаць польскім перавозчыкам, змогуць выязджаць у тым ліку і праз польскі напрамак, дзе сумежны бок працуе больш актыўна.
Мытныя органы пачалі работу. Па меры паступлення ад перавозчыкаў аплаты за захоўванне, а яна цяпер у разы ніжэйшая за вызначаную раней, транспартныя сродкі змогуць выязджаць.
Далейшая хуткасць перасячэння граніцы залежыць ад дзеянняў літоўскага боку. Сёння ДМК накіраваў літоўскай мытнай службе адпаведную прапанову па павелічэнні пропуску грузавікоў.-0-