Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2024, 12:45

Лукашэнка даручыў увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працуючых пенсіянераў

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працуючых пенсіянераў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько па выніках свайго даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Магчымая навацыя звязана з індывідуальным каэфіцыентам заработку (ІКЗ). Цяпер для працуючых пенсіянераў звыш ІКЗ 1,3 пенсія не выплачваецца.

"Адно з пытанняў, якое сёння на парадку дня (яго ўжо ў трэцім квартале Прэзідэнт нашай краіны паставіў задачу вырашыць), - гэта работа пенсіянераў, якія выйшлі на пенсію. Напрыклад, пенсіянер выйшаў на пенсію, атрымлівае каэфіцыент 1,45. А па заканадаўстве сёння ён можа атрымліваць, прадаўжаючы працаваць, не больш за 1,3. І гэту розніцу ён недаатрымлівае. Толькі на работнікаў сельскай гаспадаркі распаўсюджваецца ўмова атрымання свайго каэфіцыента і далей", - сказаў старшыня ФПБ.

Таму была пастаўлена задача ўнесці нарматыўны акт, які будзе даваць магчымасць пенсіянерам працаваць і далей, але на больш прывабных умовах. Юрый Сянько ўпэўнены, што захаванне напрацаванага каэфіцыента будзе важным элементам для людзей, якія маюць добры вопыт работы, прафесійныя навыкі, сілы і жаданне прадаўжаць працаваць. "Плюс заработная плата для іх будзе таксама добрым стымулам для прадаўжэння работы ў тых напрамках, па якіх мы сёння бачым неабходным захаваць працуючых пенсіянераў", - дадаў Юрый Сянько.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі