ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 15:12

"Лукашэнка бачыць сітуацыю на дзесяць крокаў наперад". Шчокін аб карэкціроўцы Канцэпцыі нацбяспекі

Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва
Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць сітуацыю на дзесяць крокаў наперад, валодаючы ўнікальнымі ведамі і інфармацыяй. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Шчокін, гаворачы аб карэкціроўцы Канцэпцыі нацбяспекі.

"Трэба разумець, што кожны з нас адказны за Беларусь. Размова ідзе не толькі пра бяспеку, а перш за ўсё пра захаванне краіны і міру ў ёй. Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што ні Польшча, ні Украіна не могуць супакоіцца ў сваіх агрэсіўных планах у адносінах да Беларусі. Ужо размова не ідзе пра маральны бок справы. У існуючай аператыўна-тактычнай абстаноўцы ад усіх сілавых структур краіны патрабуецца вышэйшая ступень гатоўнасці да любых правакацый з боку як Украіны, так і Польшчы, - сказаў Мікалай Шчокін. - На сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі цалкам лагічна, што Прэзідэнт асаблівую ўвагу ўдзяліў тэрытарыяльнай абароне. На фоне таго, што робіцца ва Украіне, тэрытарыяльная абарона ў Беларусі павінна спрацоўваць як адзіны механізм і без збояў".

Мясцовая вертыкаль улады павінна страпянуцца і ўбачыць небяспеку, якая сёння ёсць на нашых граніцах, падкрэсліў палітолаг. "Гэта не толькі клопат Прэзідэнта і афіцэрскага корпуса. Усе павінны быць гатовы да любога варыянта развіцця. У сувязі з гэтым узмацненне ролі Дзяржсакратарыята, узмацненне адказнасці і дысцыпліны ў рабоце з вертыкаллю ўлады - 80 працэнтаў поспеху. У гэтым кантэксце, зразумела, наспела неабходнасць прыняцця новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі", - адзначыў ён.

"Беларускія грамадзяне павінны зразумець, што Аляксандр Лукашэнка бачыць сытуацыю ў дынаміцы і на дзесяць крокаў наперад, валодаючы і ўнікальнымі ведамі і інфармацыяй. Таму наша задача - дакладна прытрымлівацца рэалізацыі пастаўленых Прэзідэнтам задач", - канстатаваў Мікалай Шчокін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі