Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Беллегпрам" сумесна з Белкаапсаюзам прапрацоўвае пытанне забеспячэння малых гарадоў школьнай формай. Аб гэтым расказала журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Учора мы сустракаліся са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Інесай Караткевіч на прадмет таго, як давезці большую частку нашага базавага асартыменту ў раёны Віцебскай і Мінскай абласцей. Паводле нашай аналітыкі, менавіта ў малых населеных пунктах гэтых абласцей ёсць патрэбнасць у базавых рэчах для школьнікаў. Работа вядзецца", - сказала Таццяна Лугіна.
Старшыня канцэрна дадала, што механізм дастаўкі будзе сфарміраваны да 8 жніўня, аднак пакуль аднымі з асноўных разглядаюцца кірмашы і выязны гандаль. "Намі распрацавана праграма, існуе графік выезду ў малыя гарады. Паступіла шмат заявак на пэўныя вобласці. Найбольш актыўныя ў рамках кірмашовых мерапрыемстваў - Магілёўская, Мінская і Віцебская вобласці. Яны запрашаюць нас два разы ў месяц на два-чатыры дні. Прадстаўнікі нашых прадпрыемстваў са сваёй прадукцыяй прыязджаюць і прапануюць мясцовым жыхарам і іх дзецям прымераць і набыць рэчы", - адзначыла Таццяна Лугіна.
Акрамя таго, у некаторых гарадах, напрыклад у Гродне, дзейнічаюць кірмашы на месцах стацыянарнага гандлю, якія працуюць на працягу месяца. "Гэта форма дадатковых пляцовак. Калі ёсць патрэбнасць, ёсць наплыў пакупнікоў, значыць, трэба плошчу павялічваць. Таму малыя гарады, безумоўна, мы будзем закрываць такім выязным гандлем і насычэннем сістэмы спажыўкааперацыі. Без стацыянарных пляцовак, мы, вядома ж, не забяспечым усю краіну, а вось з дапамогай лакальных гандлёвых аб'ектаў базавыя рэчы будуць прадстаўлены", - падкрэсліла кіраўнік канцэрна.-0-