Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2020, 16:52

Локцевыя дазатары і палосы для дыстанцыі з'явяцца на АЗС

6 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ВА "Беларуснафта" ўзмацніла меры па прафілактыцы каранавіруса ў сетцы АЗС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Каб засцерагчы ад небяспекі і прадухіліць заражэнне работнікаў і пакупнікоў віруснай інфекцыяй, на АЗС больш строга кантралююць санітарны стан і наяўнасць сродкаў гігіены. Часцей праводзіцца прыбіранне і санапрацоўка з прымяненнем дэзсродкаў, а таксама дэзынфекцыя паверхняў і абсталявання (падлогі, сталы, сцёкі, цыраты, кухонны інвентар, посуд, падносы, ручкі і г.д.).

"Каля кас і ў санвузлах устаноўлены антысептыкі. Персанал, які кантактуе з пакупнікамі, забяспечаны пальчаткамі і маскамі, устаноўлены ахоўныя экраны з аргшкла ў прыкасавых зонах многіх АЗС", - расказалі ў прэс-службе. Паўсюль размешчана інфармацыя па прафілактыцы каранавіруса.

У хуткім часе на запраўках з'явяцца абмежавальныя палосы для захавання дыстанцыі і локцевыя дазатары. "Пры неабходнасці будуць прымацца дадатковыя меры. Пакуль жа антысептыку, пальчатак і масак дастаткова для забеспячэння надзейнага ўзроўню абароны", - падкрэслілі на прадпрыемстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі