Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Максім Малахоўскі расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", колькі краін Еўропы скарысталіся бязвізам для падарожжаў у Гродзенскую вобласць.
Нядаўна Беларусь увяла бязвіз для грамадзян з шэрага краін ЕС. Згодна з аналітыкай, якую праводзілі ў аблвыканкаме, праз адкрытыя пункты пропуску Гродзенскую вобласць наведалі грамадзяне з 34 краін па бязвізе, адзначыў Максім Малахоўскі. Больш за ўсё турыстаў прыязджаюць з Літвы, Латвіі, Люксембурга, Ватыкана. Другія пасля літоўцаў - грамадзяне Германіі.
Таксама ў вобласці правялі аналітыку замежных турыстаў, якія пражываюць у гасцініцах і аналагічных сродках размяшчэння. "Першае месца - гэта Расійская Федэрацыя, больш за 80 працэнтаў. Але самае цікавае, што на другім месцы нечакана аказаліся грамадзяне Кітая, а далей ужо Літва і Латвія ідуць", - падкрэсліў начальнік упраўлення.
Акрамя таго, РФ ратыфікавала ў студзені пагадненне аб узаемным прызнанні віз, што спрашчае візавы рэжым для іншаземцаў. "Гэта, вядома ж, павінна даць штуршок. На сухапутных граніцах ужо абсталявалі міжнародныя пункты пропуску, таму што з Расіі ў Беларусь ні на поездзе, ні на аўтамабілі, ні на аўтобусе грамадзяне трэціх краін прыехаць не могуць, толькі на самалёце. Другі момант - цяпер можна рабіць туры, каб за адзін раз турыст мог наведаць дзве краіны. Гэта таксама будзе добрая перавага", - лічыць Максім Малахоўскі.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.