Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясгасы нарыхтавалі ўжо 1,5 млн куб.м бураломнай драўніны. Аб гэтым у час вытворчай нарады расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Кіраўнік галіны паведаміў, што сіламі лясгасаў распрацавана ўжо 5,5 тыс. га лесу суцэльнымі санітарнымі высечкамі. Паралельна вядуцца і іншыя работы: устараненне захламленасці, выбарачныя санітарныя высечкі. "Застаецца яшчэ 4 млн куб. м. Аб'ёмы вялікія", - канстатаваў міністр.
У сваю чаргу, як падкрэсліў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, на гэты момант на бураломах задзейнічана аптымальная колькасць сіл і сродкаў. Задзейнічана практычна ўся шматаперацыйная тэхніка лясгасаў, вальшчыкі лесу. "З пункту гледжання эканомікі верасень можа быць самым эфектыўным месяцам", - падзяліўся меркаваннем ён.-0-