Сцяг Субота, 19 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2025, 15:37

Ліўні, навальніцы, шквалісты вецер. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 9 чэрвеня

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 чэрвеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і ліўняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру. У паўночных раёнах у начны час чакаюцца моцныя дажджы. Вецер ноччу пераменных напрамкаў 5-10 м/с, пры навальніцах магчымы парывы да 14 м/с. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга і заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с. 

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 11 градусаў на паўночным захадзе да 20 градусаў на паўднёвым усходзе. Днём паветра прагрэецца да 14-20 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах - да 21-23 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі