Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2022, 12:34

Ліўні і шквалісты вецер. У Беларусі 29 чэрвеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 29 чэрвеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за ліўняў і шквалістага ветру, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду, 29 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах град. Вецер няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 16-22 градусы, днём - плюс 29-34 градусы. Месцамі па Брэсцкай вобласці слупок тэрмометра паднімецца да адзнакі плюс 35-36 градусаў, а па паўночна-ўсходняй палавіне - да 24-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі