Сцяг Чацвер, 4 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 16:27

Ліцэй БДУ аб'явіў аб пачатку прыёмнай кампаніі ва ўстанову

Фота з архіва
Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта даў старт прыёмнай кампаніі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

"Прыёмная кампанія стартавала ў ліцэі БДУ. Цяпер працуе анлайн-рэігстрацыя ў "Асабістым кабінеце абітурыента", дзе можна ўвесці асабістыя даныя, выбраць профіль (профілі навучання пры ўмове, што адзін з уступных іспытаў будзе агульным), пазначыць сярэдні бал пасведчання аб базавай адукацыі, паштовы адрас і кантактныя даныя, пры наяўнасці - дыплом заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, рэкамендацыю наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Пасля рэгістрацыі абітурыент атрымае інфармацыю аб месцы правядзення, датах экзаменаў, якія будуць праходзіць на пляцоўках вучэбных корпусаў факультэтаў БДУ. Таксама ў "Асабістым кабінеце абітурыента" можна будзе даведацца аб выніках уступных іспытаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Пасля анлайн-рэгістрацыі з 12 па 15 чэрвеня трэба прадаставіць пакет дакументаў у прыёмную камісію ліцэя БДУ. "Залічэнне ў дзясятыя класы будзе ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 18, 20, 22, 25 і 27 чэрвеня. Рэзервовымі днямі вызначаны 29 чэрвеня і 1 ліпеня. Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама ўладальнікі рэкамендацыі наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка паступаюць у ліцэй БДУ без экзаменаў", - адзначылі ў ВНУ.

Навучанне ва ўстанове вядзецца па 12 профілях: біялагічным, гуманітарным, інфарматыка-матэматычным, інфарматыка-фізічным, гісторыка-грамадазнаўчым, грамадазнаўчым, матэматычным, фізічным, філалагічным, хімічным, геаграфічным і эканамічным. У гэтым годзе ліцэй плануе набраць 264 абітурыенты. Залічэнне пройдзе да 5 ліпеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі