Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2021, 17:00

Лісковіч: сітуацыя ў ТЛЦ застаецца штатнай

23 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Мінулыя суткі ў пункце часовага размяшчэння бежанцаў у транспартна-лагістычным цэнтры на граніцы прайшлі спакойна. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінулыя суткі, можна сказаць, прайшлі спакойна. Меры, якія мы прымаем, дапамагаюць скаардынаваць работу ўсіх задзейнічаных службаў і ведамстваў. Цяпер у нас асноўная задача - устаноўка палявой лазні", - сказаў сенатар.

Ён таксама расказаў аб прэс-цэнтры, які адкрыюць каля ТЛЦ. "Ён неабходны, каб аблегчыць работу журналістам, сфарміраваць адзіную медыяпрастору. Ён дапаможа зрабіць работу карэспандэнтаў больш планавай. Такім чынам, будуць забяспечаны ўмовы для хуткай падачы аператыўнай, а галоўнае, праўдзівай інфармацыі. Спецыялісты забяспечаць функцыянаванне інтэрнэт-канала, ён будзе дастатковай магутнасці", - запэўніў Віктар Лісковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі