Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 14:52

Лісковіч: грамадзяне актыўна выкарыстоўваюць магчымасць выказаць меркаванне па праекце Канстытуцыі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжае работу грамадская прыёмная пры Савеце Рэспублікі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі. Сустрэчу з грамадзянамі правёў сёння старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рэгулярна праводзім грамадскія прыёмныя пры Савеце Рэспублікі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі. Людзі вельмі актыўна выкарыстоўвацюь магчымасць выказаць сваё меркаванне. Адзначу, што ўсе грамадзяне неабыякавыя да лёсу сваёй краіны: у іх баліць сэрца за тое, што з ёй будзе, і хочуць, каб у Беларусі было ўсё добра. Многія выказваюць словы падтрымкі і дзякуюць нашаму Прэзідэнту за мірнае неба, спакой і стабільнасць у рэспубліцы", - сказаў Віктар Лісковіч.

Паводле яго слоў, некаторыя грамадзяне прыходзяць на сустрэчы з сенатарамі ў тым ліку з асабістымі пытаннямі, звязанымі, напрыклад, з медыцынскім абслугоўваннем, сацыяльным забеспячэннем, налічэннем пенсій. "У цэлым жа насельніцтва хвалююць пытанні па захаванні сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Падтрымка знаходзіць адлюстраванне ў іх зваротах і прапановах, якія датычацца арт. 45 новай рэдакцыі, згодна з якім грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя. Асобна хацелася б падкрэсліць, што людзі прапануюць узмацніць адказнасць сем'яў за выхаванне дзяцей, многія закранаюць пытанне па крытэрыях, якія неабходны для таго, каб сёння кандыдат мог прэтэндаваць на пасаду кіраўніка дзяржавы", - расказаў сенатар.

Віктар Лісковіч запэўніў, што ні адзін зварот не застанецца без увагі. "Усе прапановы ўважліва абагульняюцца і акумулююцца. Далей яны будуць адпраўлены ўжо для абагульнення ў цэнтральныя ведамствы. У цэлым па рэспубліцы паступіла ўжо больш за 7 тыс. зваротаў з рознымі прапановамі. Усе яны будуць уважліва вывучаны, самае неабходнае для нашага грамадства будзе ўключана ў новую рэдакцыю Асноўнага закона", - дадаў ён.

З 14.00 да 17.00 сустрэчу з грамадзянамі правядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

Члены Савета Рэспублікі гатовы асабіста выслухаць усіх, у каго ёсць прапановы па праекце Асноўнага закона, і адказаць на пытанні, якія хвалююць грамадзян, па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава, 47.

У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых звярнуцца да членаў Савета Рэспублікі сустрэчы з грамадзянамі будуць праводзіцца па папярэднім запісе. Запіс на тэлефонах: (8017) 321-22-98, 327-46-74, 327-46-76.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі