ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 15:25

Ліпень у гэтым годзе будзе асабліва гарачым

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліпень у 2016 годзе чакаецца асабліва гарачым, паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Ліпень чакаецца больш гарачым і сухім, чым павінен быць. Тэмпература паветра на 1-2 градусы будзе вышэйшая за кліматычную норму (норма плюс 17-19 градусаў). Акрамя таго, ападкаў чакаецца менш, чым звычайна. Пераважна будзе гарачае і сухое надвор'е, якое акажа істотны ўплыў на рост узроўняў пажаранебяспекі і на змяншэнне ўзроўняў вады ў вадаёмах", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

Тэмпература вады ў рэках цяпер складае плюс 19-26 градусаў, у вадаёмах - 21-23 градусы вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі