Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ліневіч укараняе новую практыку правядзення прамых тэлефонных ліній

Грамадства 15.10.2019 | 16:12
Анатоль Ліневіч
Анатоль Ліневіч

15 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч мае намер укараніць новую практыку правядзення прамых тэлефонных ліній. Часткова ён яе апрабаваў сёння ў Віцебску ў час двухгадзіннай тэлефоннай размовы з жыхарамі вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры наяўнасці паўзаў паміж званкамі або адразу пасля гарачай лініі па асабліва вострых пытаннях, якія патрабуюць неадкладных мер, дзе ёсць яснасць, як дзейнічаць, можна паралельна выходзіць на сувязь з кіраўніцтвам раёнаў, з якіх паступілі званкі. Такім чынам мясцовыя ўлады будуць адчуваць сваю адказнасць перад людзьмі, змогуць аператыўна адрэагаваць на існуючую праблему", - сказаў Анатоль Ліневіч.

Напрыклад, чатыры званкі паступіла сёння з Сенненскага раёна, пра што было паведамлена старшыні райвыканкама Васілю Чарэдніку. У выніку мясцовыя органы ўлады ўжо ў курсе праблем сваіх жыхароў і разбіраюцца ў сітуацыях.

На думку Анатоля Ліневіча, правядзенне прамых тэлефонных ліній з'яўляецца эфектыўнай формай работы з насельніцтвам, таму што дае магчымасць за кароткі тэрмін азнаёміцца з той ці іншай сітуацыяй. "Калі пры гэтым быць на сувязі з кіраўніцтвам раёна, адкуль паступіў зварот, то эфектыўнасць значна ўзрастае", - заўважыў ён.

Усяго па дапамогу на прамую тэлефонную лінію да памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці сёння звярнуліся 23 заяўнікі з абласнога цэнтра, Оршы, Наваполацка, Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага, Мёрскага, Глыбоцкага, Сенненскага раёнаў. Усе пытанні былі разнапланавыя. Напрыклад, у Віцебску для жыхароў раёна Білева па-ранейшаму востра стаіць пытанне з дзіцячым садам. "Будаўніцтва новай вялікай дашкольнай установы пачнецца тут у наступным годзе, праект узгоднены. Пакуль жа трэба крыху пацярпець", - адзначыў Анатоль Ліневіч у размове са шматдзетнай маці. Пры гэтым ён паабяцаў праверыць сітуацыю і па магчымасці дапамагчы ва ўладкаванні дзяцей.

Адразу некалькі званкоў наконт работы ЖКГ і стану дамоў, іх унутраных камунікацый паступіла ад жыльцоў па вуліцы Ленінградская. "Па званках адразу відаць, дзе ёсць праблемы і неабходна больш пільная ўвага", - канстатаваў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці. Ён падкрэсліў, што ўсе пытанні будуць дасканала вывучаны і прыняты меры для іх вырашэння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.