Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2024, 17:20

Ліневіч: у любым кутку нашай краіны чалавек можа дастукацца да Прэзідэнта са сваім пытаннем

Фота Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Фота Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
26 ліпеня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У любым кутку нашай краіны чалавек можа дастукацца да Прэзідэнта са сваім пытаннем і прапановай. Такое меркаванне агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч у час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Гавяды-агра" Шклоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ліневіч, сустракаючыся з калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства, падкрэсліў, што ў зале Гавядскага сельскага Дома культуры 30 гадоў таму адбыліся важныя падзеі - Аляксандр Лукашэнка вылучаўся адсюль у дэпутаты, і ў Прэзідэнты. "І гэта вялікае шчасце - быць тут", - рэзюмаваў ён, а таксама заклікаў прысутных да адкрытай і давернай размовы. У першую чаргу Анатоля Ліневіча цікавіла пытанне: чаго не хапае ў вёсцы, і як зрабіць так, каб падрастаючае пакаленне хацела тут жыць і працаваць.

Міністр таксама ўзняў тэму стабільнасці і бяспекі, якія грунтуюцца на цвёрдай пазіцыі моцнага лідара. "У нас выбудавана свая мадэль кіравання дзяржавай дзякуючы нашаму Прэзідэнту: на сёння ўсё дакладна вызначана і расстаўлена, - падкрэсліў Анатоль Ліневіч. - Вяршэнства ўлады ў кіраўніка дзяржавы, ёсць абл- і райвыканкамы, мясцовыя Саветы дэпутатаў - усё працуе. І чалавек, які знаходзіцца на нашай зямлі, можа спакойна звярнуцца па вертыкалі ўлады і дайсці да кожнага. Я не ведаю такой краіны, дзе можна свабодна прыйсці нават да міністра сельскай гаспадаркі, паразмаўляць з губернатарам. Чалавека чуюць - і гэта вельмі важна. А ўсё таму, што Прэзідэнт у нас ад зямлі і разумее, што чалавек у любым кутку нашай краіны можа дастукацца да яго - няхай гэта будзе не асабістая сустрэча, але можна ўнесці сваю прапанову, абазначыць пытанне".

Паводле слоў міністра, беларуская палітычная сістэма ў цэлым выбудавана вельмі зладжана і даступна: працуюць мясцовыя саветы дэпутатаў усіх узроўняў - раённыя, абласныя, Нацыянальны сход. "Гэта вертыкаль распрацоўвае заканадаўчую базу нашай краіны, і прапанову па змяненні заканадаўства сёння можа ўнесці сам чалавек, - падкрэсліў ён. - І яна дапрацуецца і ў канчтаковым выніку выйдзе закон. Заканадаўства зыходзіць менавіта ад нас. Калі трэба абмеркаваць штосьці сур'ёзнае, у краіне праводзяцца рэферэндумы, дзе чалавек можа сказаць так ці не. Прыклад - змяненні ў Канстытуцыю: літаральна нядаўна мы ўсе выказалі сваё меркаванне. Таму я заўсёды хачу пачуць чалавечы дыялог: як сёння жывяце, якія ёсць праблемы".

У праграму рабочай паездкі Анатоля Ліневіча ў Шклоўскі раён таксама ўвайшлі азнаямленне з вытворчасцю ААТ "Гавяды-агра", маніторынг ходу ўборкі азімай пшаніцы ў гаспадарцы, а таксама наведванне Шклоўскага масларобнага завода.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі