28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Сахалінскай вобласці Расіі Валерый Лімарэнка ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам запрасіў беларускага лідара наведаць Сахалін. Аб гэтым кіраўнік рэгіёна расказаў журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Валерыя Лімарэнкі, ён запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Сахалін: "Я сказаў, што вы прыедзеце ў Паўднёва-Сахалінск, там гэтак жа чыста, як у Мінску, і ходзіць тэхніка такая ж як у Мінску". Гэта тлумачыцца тым, што рэгіён у дастаткова вялікіх аб'ёмах закупляе тэхніку беларускай вытворчасці. "За дзевяць апошніх гадоў мы набылі 900 адзінак тэхнікі ў галіне сельскай гаспадаркі, кар'ерныя самазвалы, аўтобусы", - растлумачыў губернатар. А цяпер рэгіён плануе поўнасцю перавесці камунальную, сельскагаспадарчую, пасажырскую тэхніку на нізкавугляроднае паліва (газ). У гэтай частцы яны разлічваюць на партнёрства з беларускімі прадпрыемствамі БЕЛАЗ і "АМКАДОР".
Як паведамлялася, аб сваім жаданні пабываць на Сахаліне Аляксандр Лукашэнка заяўляў не раз. Так, у верасні 2020 года на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам кіраўнік дзяржавы заявіў, што абавязкова сплануе такую паездку: "Возера Байкал, Алтай, Прымор'е, Сахалін і Камчатка - усё ж такі трэба пабываць і паглядзець на гэты цуд прыроды".
Прыморскі край Прэзідэнт наведаў вясной 2022 года. Тады, размаўляючы ва Уладзівастоку з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цяпер ён марыць пабываць на Сахаліне. "Мая мара была пабываць на Сахаліне, калі Алег Мікалаевіч (Кажамяка, губернатар Прыморскага края, які раней таксама ўзначальваў Сахалінскую і Амурскую вобласці Расіі. - Заўвага БЕЛТА) кіраваў гэтай тэрыторыяй. Напэўна, калі-небудзь мы пабываем, і вы былое ўспомніце", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да кіраўніка рэгіёна.
Пабываў Аляксандр Лукашэнка і на Байкале. У час візіту ў Іркуцкую вобласць у чэрвені гэтага года Прэзідэнт азнаёміўся з мясцовымі славутасцямі і зрабіў прагулку на караблі ўздоўж Кругабайкальскай чыгункі.-0-