Фота з архіва
3 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сумесныя вучэнні МНС Беларусі і Расіі, прымеркаваныя да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адбыліся ў падмаскоўным Нагінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вучэнні было задзейнічана каля 800 ратавальнікаў з дзвюх краін і больш за 140 адзінак рознай выратавальнай тэхнікі. За вучэннямі назіралі кіраўнікі МНС Беларусі і Расіі Вадзім Сіняўскі і Аляксандр Куранкоў.
На вучэнні адпрацавалі ліквідацыю надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама парадак аказання гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад надзвычайных сітуацый рэгіёнам. Вучэнне складалася з наступных эпізодаў: правядзенне мерапрыемстваў на тэрыторыях, што зведалі катастрафічнае затапленне; правядзенне выратавальных работ па ліквідацыі тэхнагеннай аварыі на горна-хімічным камбінаце ў выніку ракетнай атакі; правядзенне эвакуацыі пасажыраў з самалёта, які зрабіў аварыйную пасадку ў цяжкадаступнай мясцовасці; ліквідацыя наступстваў паветранай атакі на чыгуначную станцыю з прымяненнем бруднай бомбы; ліквідацыя надзвычайных сітуацый, выкліканых павышанай пажаранебяспечнай абстаноўкай; дастаўка гуманітарнай дапамогі ў пацярпелыя ад надзвычайнай сітуацыі раёны.
У размове з журналістамі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што вучэнне пацвердзіла асаблівы почырк і ўнікальнасць узаемадзеяння МНС Беларусі і Расіі ў пераадоленні надзвычайных сітуацый. Ён нагадаў, што з удзелам МНС Беларусі і Расіі рэалізавана пяць праграм Саюзнай дзяржавы па рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый, перш за ўсё ў Беларусі. Значныя сродкі выдзяляюцца на рэабілітацыю і лячэнне грамадзян дзвюх краін, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. На думку дзяржсакратара, сістэма ўзаемадзеяння МНС Беларусі і Расіі павінна прадаўжаць удасканальвацца, на што і было накіравана праведзенае вучэнне.-0-