Фота з архіва
21 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расіяне з вялікай сімпатыяй ставяцца да Беларусі. Аб гэтым сказаў лідар фракцыі партыі "Адзіная Расія" ў Дзярждуме РФ Уладзімір Васільеў 21 студзеня на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Людзі ў Расіі з вялікай сімпатыяй ставяцца да Беларусі", - сказаў Уладзімір Васільеў.
Ён адзначыў, што ў Расіі сочаць за выбарчым працэсам, які праходзіць у Беларусі. "Мы, вядома, усе сочым, бачым і ўпэўнены ў тым, што ўсё ў Беларусі будзе добра. Тая вялікая работа, якая праведзена, яна прадвызначае вынік выбараў. Але ўсё вырашыць выбаршчык на ўчастках", - падкрэсліў расійскі палітык.
"Хочацца пажадаць поспехаў народу Беларусі. Але пераможа мацнейшы ў выніку дэмакратычнай працэдуры, выбаршчык зробіць правільны выбар", - упэўнены Уладзімір Васільеў.
Пасол Беларусі ў сваю чаргу сказаў: "Я шчыра ўдзячны вашай фракцыі - самай вялікай фракцыі ў Дзярждуме за тую ўвагу, якую вы праяўляеце да нашага выбарчага працэсу і за вялікую колькасць вашых калег, якія прымаюць удзел у якасці наглядальнікаў на гэтых выбарах".
У адказ на гэта кіраўнік фракцыі партыі "Адзіная Расія" запэўніў, што дэпутаты, якія ўдзельнічаюць ад партыі ў якасці наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі, будуць дзейнічаць у рамках беларускага заканадаўства і ў інтарэсах выбаршчыкаў.-0-