Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 13:18

Лічбавыя пераўтварэнні ў Беларусі набылі ўстойлівы і неабарачальны характар - Шульган

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі лічбавыя пераўтварэнні набылі ўстойлівы і неабарачальны характар. Такое меркаванне выказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на адкрыцці Міжнароднага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ўжо зроблена нямала для таго, каб у нашай краіне лічбавыя пераўтварэнні набылі ўстойлівы і неабарачальны характар. Вядома, хацелася б, у першую чаргу, адзначыць тое, што платформа электроннага ўрада ў нас мадэрнізавана і цяпер мае больш шырокія магчымасці з пункту гледжання атрымання электронных паслуг насельніцтвам, бізнесам", - адзначыў міністр.

Кіраўнік ведамства паведаміў, што платформа электроннага ўрада будзе і далей удасканальвацца, бо гэта, на яго думку, універсальны механізм, які прадаставіць беларусам магчымасць "уступіць у зусім іншую эпоху электроннага ўзаемадзеяння паміж дзяржавай, чалавекам і бізнесам".

"У той жа час я хацеў бы адзначыць той факт, што наша краіна ўваходзіць у лік дзяржаў, якія ўдзяляюць гэтаму вялікую ўвагу і знаходзіцца на даволі высокіх пазіцыях. Напрыклад, калі гаварыць пра гатоўнасць дзяржавы да электроннага ўрада, то мы ўваходзім у лік 40 такіх дзяржаў. Што датычыцца развіцця электронных паслуг, тэхналогій, якія грунтуюцца на інфармацыйна-камунікацыйных сістэмах і сетках, то ў гэтым плане наша краіна знаходзіцца на 32-м месцы сярод 200 дзяржаў. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас ёсць і прадаўжаюць стварацца ўсе неабходныя для гэтага ўмовы", - падкрэсліў Канстанцін Шульган.

Міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) - гэта ўнікальная падзея ў сферы тэлекамунікацый. Асноўная мэта форуму - прэзентацыя дасягненняў і праектаў у галіне электроннага ўрада, пошук новых шляхоў лічбавізацыі і ўзаемадзеяння дзяржавы, бізнесу і грамадзян шляхам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. #GBC прызначаны стаць пляцоўкай для абмеркавання стану, развіцця і перспектыў лічбавай будучыні Беларусі, пераводу ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях у лічбавую плоскасць.

Асноўныя задачы форуму - прэзентацыя дасягненняў у галіне электроннага ўрада і праектаў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021-2025 гады, дэманстрацыя рэалізаваных кейсаў і перспектыўных распрацовак IТ-кампаній, арганізацый сувязі і тэлекамунікацый, прыцягненне зацікаўленых дзяржаў да трансгранічнага ўзаемадзеяння пры абмене юрыдычна значнымі электроннымі дакументамі, прапаганда ідэй электроннага ўрада, развіццё партнёрства, павышэнне IT-дасведчанасці грамадства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі