Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2025, 15:31

Лічбавізацыя адмінпрацэдур. Дэпартамент кантролю якасці адукацыі аб актуальных задачах

Фота з архіва
Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вольга Рыбаключава расказала журналістам пра актуальныя задачы падраздзялення на 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2025 годзе асноўны акцэнт у сваёй дзейнасці мы будзем рабіць, па-першае, на лічбавізацыі адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дэпартаментам у частцы ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці. Яна будзе датычыцца не толькі нашай работы, але і работы райвыканкамаў. Таксама сканцэнтруемся на лічбавізацыі адміністрацыйных працэдур дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі і іншых арганізацый, што ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць. Асноўны пасыл - зніжэнне нагрузкі на суб'екты гаспадарання, спрашчэнне адміністрацыйнай працэдуры, прадастаўленне магчымасці яе ажыццяўлення ў электронным фармаце", - расказала Вольга Рыбаключава.

Што ж датычыцца кантрольна-нагляднай дзейнасці, то асноўны ўпор будзе зроблены на прафілактыку. "Другі напрамак, які мы плануем рэалізаваць, - больш актыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у ажыццяўленні кантрольна-нагляднай дзейнасці, гэта значыць стварэнне так званай сістэмы аддаленага кантролю, каб, не адцягваючы ўвагу ўстаноў адукацыі і іншых арганізацый, падказваць ім, дзе і ў якім месцы іх дзейнасці магчыма парушэнне заканадаўства, з мэтай іх прадухілення. Трэці - гэта больш шырокая практыка ўкаранення кантрольна-дыягнастычных вымярэнняў на узроўнях вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, а таксама дадатковай адукацыі дарослых, гэта значыць распрацоўка ўніфікаваных кантрольна-дыягнастычных інструментарыяў з прыняццем канкрэтных мер, накіраваных на павышэнне якасці адукацыі", - праінфармавала дырэктар дэпартамента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі