Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2021, 14:21

Летняе цяпло на гэтым тыдні пакіне Беларусь

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летняе цяпло на гэтым тыдні пакіне Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні летняе цяпло пакіне тэрыторыю Беларусі. Тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы, а ў канцы тыдня будзе нават крыху халадней, чым належыць па календары. У сярэдзіне тыдня зноў з'яўляецца магчымасць слабых замаразкаў", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 14 верасня, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 4-5. Днём будзе 14-19 цяпла, па поўдні - да плюс 21.

У сераду і чацвер, 15-16 верасня, надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватай паветранай масе, днём 16 верасня па паўднёвым захадзе будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. У сераду, 15 верасня, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, па захадзе месцамі - да плюс 10, на тарфяніках Палесся чакаюцца слабыя замаразкі да мінус 2. Днём будзе 15-22 градусы цяпла.

У чацвер, 16 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах па захадзе - да плюс 10, па ўсходзе краіны месцамі на глебе магчымы слабыя замаразкі да мінус 2. Днём будзе 15-22 градусы цяпла, па поўдні месцамі - да плюс 24.

У пятніцу, 17 верасня, ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 3 па паўночным усходзе да 14 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Днём будзе 13-20 градусаў цяпла, па поўдні месцамі - да плюс 22.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі