ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 29 сакавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2019, 10:08

Летнія змены "зялёных" школ гэтым летам навучаць і аздаровяць 350 дзяцей

Фота з архіва
Фота з архіва

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гэтым летам плануецца правесці тры змены "зялёных" школ, у якіх аздаровяцца 350 дзяцей з усёй рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-офісе ПРААН у Беларусі.

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Надзея" завяршылася першая летняя 12-дзённая змена "зялёных" школ, у якой прынялі ўдзел 140 дзяцей і 10 педагогаў, а таксама з'явіўся інтэрактыўны і інклюзіўны "зялёны" клас, што адкрывае новыя магчымасці для экалагічнай адукацыі ў Мінскім раёне. Гэта змена стала першай у серыі з трох арганізаваных у рамках экаруху "Зялёныя школы" праекта "Экаманіторынг", які фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца ПРААН сумесна з Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

"У агульнай колькасці ў трох зменах прымуць удзел 350 школьнікаў і педагогі з усіх куткоў Беларусі. Так мы хочам не толькі аздаравіць і ўмацаваць здароўе дзяцей, але і пашырыць іх экалагічныя веды праз назіранні, эксперыменты і рэалізацыю ўласных праектаў", - адзначылі ў ПРААН.

Дзве змены пройдуць у цэнтры "Надзея" 1-12 жніўня і ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" 18-29 жніўня.

Адпачываюць і займаюцца ў зменах школьнікі ад 8 да 16 гадоў, уключаючы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Перш за ўсё гэта навучэнцы адукацыйных устаноў, якія ўдзельнічаюць у праекце "Зялёныя школы". Гэта дасць магчымасць актуалізаваць і паглыбіць веды школьнікаў аб відавай разнастайнасці флоры і фаўны, паўдзельнічаць у захаванні і павелічэнні біяразнастайнасці, удасканаліць уменні дзяцей праводзіць назіранні, даследаванні ў прыродзе і ў побыце, уключыць дзяцей у экалагічны маніторынг і простыя даследаванні метадамі біяіндыкацыі навакольнага асяроддзя.

Дзеці знаёмяцца з рознымі крыніцамі энергіі, структурай спажывання электраэнергіі і вады, спосабамі іх эканоміі, даведваюцца пра крыніцы адходаў і спосабы іх мінімізацыі, перапрацоўкі і другаснага выкарыстання. Акрамя таго, "зялёныя" змены - гэта і магчымасць для дзяцей развіць навыкі вядзення дыскусіі.

Развіццё экаруху "Зялёныя школы" дае магчымасць школьнікам стаць праваднікамі экалагічнай інфармацыі і лідарамі меркаванняў. Пашырэнне гэтай сеткі ў Беларусі набліжае далучэнне да міжнароднай сеткі экашкол.

Цяпер экашколы працуюць больш як у 60 краінах свету ад Вялікабрытаніі і Францыі да Марока і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. У Беларусі ў рамках праекта каля 150 школ падключаюцца да зялёнага руху (першыя 47 сертыфікатаў былі выдадзены ў 2013 годзе школам у Мастах, Кобрыне, Мёрах і Шаркаўшчыне, астатнія прэтэндэнты - на шляху да атрымання пацвярджальнага дакумента).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі