Сцяг Субота, 15 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 кастрычніка 2025, 15:34

Летам у Беларусі аздаравіліся 395 тыс. дзяцей - на 6 тыс. больш, чым згодна з планам


 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летам у Беларусі аздаравіліся 395 тыс. дзяцей, што на 6 тыс. больш, чым было запланавана. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Генадзь Балбатоўскі, дзіцячая аздараўленчая кампанія прайшла ў штатным і планавым рэжыме. "На правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі рэспубліканскаму цэнтру было выдзелена больш за Br70 млн. Выкарыстаны сродкі практычна поўнасцю, што дало магчымасць аздаравіць у перыяд дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 395 тыс. дзяцей. Гэта на 6 тыс. больш, чым мы планавалі", - расказаў ён.

"Прыярытэтным было аздараўленне дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот. Планавыя лічбы па аздараўленні гэтых катэгорый дзяцей былі перавышаны. Напрыклад, для дзяцей-інвалідаў - на 24 працэнты, для дзяцей-сірот - на 34 працэнты", - адзначыў Генадзь Балбатоўскі.

Паводле слоў дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, у гэтым годзе дастаткова вялікія сумы былі выдзелены з розных крыніц на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. "Гэта лічба перавысіла паказчык 2024 года на 22 працэнты. І Br38,5 млн было ўкладзена на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы стацыянарных лагераў", - сказаў ён.

Як адзначыў Генадзь Балбатоўскі, у перыяд асенніх канікулаў будуць працаваць дзіцячыя лагеры пераважна з дзённым знаходжаннем: "Плануецца, што пройдуць аздараўленне больш за 70 тыс. дзяцей. Фінансаванне на гэтыя мэты выдзелена і пацверджана".

"Прыярытэтным застаецца ў дзейнасці рэспубліканскага цэнтра аздараўленне дзіцячага насельніцтва, якое праходзіць не толькі ў летні перыяд, але і ў круглагадовым рэжыме ў дзіцячых санаторыях, дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах, дзе забяспечаны навучальны паўнацэнны працэс. Мы плануем, што каля 700 тыс. дзяцей на працягу года пройдуць аздараўленне і лячэнне ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях", - сказаў на заканчэнне Генадзь Балбатоўскі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі