ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2020, 12:44

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Уладзімір Дзіброў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны кадраваму ваеннаму генерал-маёру Уладзіміру Дзіброву.

Ён служыў у Чырвонай Арміі з 1933 года. Да вайны - у Беларусі, пад Мінскам. Тут і напаткаў сваё шчасце, ажаніўся з Надзеяй Уладзіміраўнай Тамковіч, студэнткай Мінскага медінстытута. На другія суткі пасля пачатку вайны Уладзімір Дзіброў вымушаны быў вывезці сям'ю з Мінска. Надзея з дзвюма дачкамі далучылася да калоны бежанцаў, што накіроўвалася на ўсход. Пазней яны дабраліся на радзіму мужа, у Краснадарскі край. Так Уладзімір развітаўся з сям'ёй на чатыры гады.

"Мілыя мае, абдымаю і цалую вас незлічона!!! Страціў усю надзею вас знайсці. Колькі за гэты час перажыў - цяжка апісаць. Шчасце нам усміхаецца. Мы зноў знайшлі адзін аднаго", - пісаў Уладзімір сваёй сям'і пасля доўгай разлукі, калі ўноў знайшоў яе і імкнуўся сустрэцца, ідучы "па 35-40 км за дзень"...

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі