ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2020, 12:57

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Тамара Сцяпанава

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" расказвае гісторыю маленькай дзяўчынкі Тамары Сцяпанавай.

У час вайны яна ўдзельнічала ў канцэрце для параненых байцоў у шпіталі. Дзяўчынка падарыла аднаму з салдат кісет, які вышыла разам з бабуляй. Франтавік не забыў гэтага. Перад выпіскай ён пакінуў Тамары пісьмо, дзе яшчэ раз выказаў удзячнасць і прапанаваў своеасаблівае спаборніцтва. "Мы будзем спаборнічаць. Я на фронце, а Вы на вучобе", - напісаў ён.

Гэта пісьмо зрабіла на Тамару вялікае ўражанне. Дзяўчынка ўспрыняла яго як настаўненне. Пісьмо яна захавала разам са сваёй школьнай пахвальнай граматай - як сведчанне таго, што выканала наказ.

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.-0-

http://victorychronicle.belta.by/letter

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі