Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 сакавіка 2020, 10:14

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Ніна Залатарская

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны лёсу капітана медыцынскай службы, удзельніцы і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага ўрача БССР Ніны Пятроўны Залатарскай.

Яе франтавыя дарогі праходзілі праз Сталінград, Растоў, Таганрог, Мелітопаль, Марыупаль, Херсон, Нікалаеў, беларускія гарады Жлобін, Бабруйск, Пружаны, Кобрын, Брэст. Ніна Залатарская ўдзельнічала ў вызваленні Польшчы і Усходняй Прусіі. Дзень Перамогі сустрэла ў Берліне. І куды б ні закінуў яе франтавы лёс, ляцелі весткі з фронту маці і братам. Асабліва кранальныя і душэўныя пісьмы былі брату Віктару і "дарагой матулечцы".

"Жыццё цячэ, бяжыць следам за фрыцам. Сёння купіла сабе туфлі і ўспомніла цябе, таму што яны табе спадабаліся б, - пісала брату Ніна. - Гэты час я жыла па-рознаму і цікава. Жыла ў палатцы, жыла ў зямлянцы, а цяпер жыву ў доме, толькі электрычнасці яшчэ няма…"

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.-0-

http://victorychronicle.belta.by/letter

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі