Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 студзеня 2020, 10:35

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Леў Даватар

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны нашаму земляку, легендарнаму абаронцу Масквы Льву Даватару.

У пісьмах з фронту Даватар звяртаўся да родных ласкава: Леначка, Шурачка, Рытачка. Пра сябе пісаў скупа: "Жыву добра і моцна б'ю фашыстаў". Біў ён іх так моцна, што за яго злаўленне было абяцана 100 тыс. марак.

Леў Даватар заўсёды марыў стаць ваенным і служыць у конніцы, таму адвучыўся ў Барысаглебска-Ленінградскай кавалерыйскай школе. Ён вельмі любіў коней, і кішэні яго шыняля заўсёды былі набіты цукрам. Даватар добра трымаўся ў сядле, і яму нязменна давяралі ўзначальваць кавалерыйскія калоны на парадах. "...Корпус, якім я камандую, стаў гвардзейскім - гэта для мяне самая высокая ўзнагарода", - напісаў ён жонцы ў апошнім пісьме.

Камандзір 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Заходняга фронту генерал-маёр Леў Даватар у снежні 1941-га быў смяротна паранены кулямётнай чаргой у час бою пад горадам Руза. Яму было 38 гадоў. Пасмяротна Льву Даватару прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі