Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2020, 10:44

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Юрый Трыфанаў

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы выпуск сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны сямейнай пары ўрачоў Юрыя і Валянціны Трыфанавых. Іх перапіска ў час вайны налічвае больш за сотню пісем, якія даюць уяўленне аб суровых ваенных буднях медыка.

Па графіку ў хірургічных брыгад у час вайны быў прадугледжаны 18-гадзінны рабочы дзень. Хірург Юрый Трыфанаў толькі з верасня 1943-га па студзень 1944-га прааперыраваў 960 чалавек.

Юрый любіў апісваць падрабязнасці сваёй работы - і таварышаў па службе, і пацыентаў, і новыя спосабы лячэння. Валянціна, сама ўрач, добра яго разумела. Ён не страціў ні душэўнай цеплыні, ні спагадлівасці. Пісьмы да любімай жонкі вельмі лірычныя і праніклівыя: "Ведаеш, я пайшоў у поле далёка-далёка (а мне ж нельга адлучацца ад часці, раптам работа прыбудзе), лёг на траўку, а яна высокая, сакавітая, і перанёсся ў думках да цябе, мая галубачка, у далёкі Архангельск. Я стараўся ўявіць наша будучае жыццё, дзе абавязкова фігуравалі нашы будучыя малышы".

Пасля вайны пачалося шчаслівае сямейнае жыццё Юрыя і Валянціны, поўнае кахання і павагі адзін да аднаго. Яны выгадавалі сына і дачку.

Асабістыя гісторыі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" будуць выходзіць на сайце БЕЛТА штотыднёва да 9 Мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі