Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2018, 10:15

Лепшыя ветклінікі, аптэкі і зоамагазіны выберуць у Беларусі

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскія конкурсы ў сферы зоаветэрынарнага бізнесу аб'яўлены ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Пераможцаў вызначаць у некалькіх намінацыях: "Лепшая ветэрынарная клініка 2018 года", "Лепшая ветэрынарная аптэка 2018 года", "Лепшы зоамагазін 2018 года". У спаборніцтве могуць прыняць удзел суб'екты гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць аб'екты зоаветэрынарнага бізнесу. Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2019 года па адрасе: 220007, Мінск, вул. Маскоўская, 6, офіс 4.

Будуць ацэньвацца рэзультаты фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўдзельнікаў па выніках 2018 года: тэхнічная аснашчанасць, штатная колькасць, кваліфікацыйны склад, цякучасць кадраў, наяўнасць скаргаў, аказанне спонсарскай дапамогі, удзел у асветных мерапрыемствах, узнагароды і інш.

Вынікі будуць падведзены не пазней за 1 сакавіка 2019 года. Лепшых вызначыць спецыяльна створаная камісія з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны", іншых аўтарытэтных экспертаў у галіне зоаветэрынарнай сферы, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.

Узнагародзяць пераможцаў і прызёраў у час круглага стала "Зоаветэрынарны бізнес Рэспублікі Беларусь: рэаліі і перспектывы". Яны будуць адзначаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.

Арганізатары конкурсу - УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны" і ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі