Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 14:01

Лепшых медыцынскіх работнікаў Беларусі ўзнагародзілі ў Савеце Рэспублікі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі, шматгадовую добрасумленную работу ў галіне аховы здароўя Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі ўзнагароджаны медыцынскія работнікі ад кожнай вобласці краіны і горада Мінска. Цырымонія адбылася перад пачаткам заключнага пасяджэння другой сесіі верхняй палаты парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных - 36 чалавек. Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу медработнікам уручыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. "Гэты год выдаўся асаблівым для медработнікаў. Тая бяда, якая прыйшла практычна ва ўсе краіны свету, і ў тым ліку Беларусь, па-новаму прымусіла нас паглядзець на работу людзей у белых халатах. І, вядома, гэтымі днямі кожны па-асабліваму выказваў ім удзячнасць. Мы бачылі гэта з тэлеэкранаў, чыталі на старонках газет. Думаю, што гэтыя людзі ў кожнага з нас у сэрцы. З першых дзён з'яўлення чалавека на свет яны суправаджаюць нас і на працягу ўсяго жыцця робяць усё для таго, каб мы маглі спакойна жыць і працаваць", - сказала яна.

Спікер падкрэсліла, што работа медыкаў падобна да подзвігу. "Гэта вельмі цяжкая і адказная праца. Сёння Прэзідэнтам робіцца ўсё магчымае для таго, каб стварыць дастойныя ўмовы для работы медработнікаў. Будуюцца і рэканструююцца бальніцы, набываецца новае сучаснае абсталяванне. Але няма нічога важнейшага за таленавітыя рукі, розум тых людзей, якія суткамі стаяць каля пасцелі хворага, даюць нам надзею на жыццё. Таму нізкі вам паклон, словы ўдзячнасці", - адзначыла Наталля Качанава. Яна дадала, што для яе асаблівы гонар сёння ўручыць заслужаныя ўзнагароды лепшым медработнікам краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі