Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2024, 12:59

Ленінградскую вобласць цалкам задавольваюць прапановы Беларусі па абсталяванні для газіфікацыі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ленінградскую вобласць Расіі цалкам задавольваюць прапановы Беларусі па абсталяванні для праграмы па газіфікацыі ў рэгіёне. Аб гэтым губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках газавага форуму будзе падпісана пагадненне - Ленінградская вобласць, беларускія кампаніі, Газпрам - гэта праграма газіфікацыі Ленінградскай вобласці. І гэта не толькі пракладка трубаправодаў сярэдняга ціску, міжпасялковых газаправодаў, але гэта і пастаўка сучасных кацельняў, якія працуюць на газе. Мы ўжо вывучылі вопыт, цэнавыя параметры. У прапановах беларускага боку нас усё задавольвае. Зразумела, што ёсць конкурсы, ёсць пэўныя працэдуры. Але ўсё вельмі канкурэнтаздольна і вельмі якасна", - заявіў кіраўнік рэгіёна.
Як паведамлялася БЕЛТА, на гэту тэму ў час сустрэчы выказаўся і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова падключыцца да гэтага глабальнага праекта: "Мы можам не толькі пастаўляць адпаведнае абсталяванне і будаваць кацельні, але і пракладваць магістральныя газаправоды, падключаць іх да домаўладанняў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі