Сцяг Серада, 22 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2025, 12:56

Лебедзеў: першы дзень датэрміновага галасавання паказвае высокую актыўнасць беларускіх выбаршчыкаў

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы дзень датэрміновага галасавання дэманструе добры паказчык актыўнасці беларускіх выбаршчыкаў, заявіў журналістам генеральны сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора быў першы дзень датэрміновага галасавання. Хачу з задавальненнем канстатаваць, што амаль 8 працэнтаў учора прыйшлі на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання. Гэта добры паказчык актыўнасці беларускіх выбаршчыкаў", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

"Думаю, што ў дзень выбараў выбаршчыкі Рэспублікі Беларусь скажуць сваё важкае слова і прымуць актыўны ўдзел у выбарах. Ужо цяпер бачна, што актыўнасць будзе высокая. І апытанні грамадскай думкі сведчаць аб тым, што многія хочуць прыйсці на выбары, каб прагаласаваць за мір, стабільнасць, далейшае паступальнае развіццё Рэспублікі Беларусь, чаму мы ўсе будзем вельмі рады", - падкрэсліў кіраўнік місіі.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі