Сяргей Лебедзеў
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў лічыць лагічным і абгрунтаваным рашэнне Беларусі не запрашаць на выбары наглядальнікаў АБСЕ. Такое меркаванне ён выказаў журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу, што перад місіяй наглядальнікаў краін СНД не стаяла задача "шукаць нейкія недахопы і потым крытыкаваць кіраўніцтва Беларусі, органы Беларусі". У той час як заходнікі, на жаль, паспелі ўжо зрабіць высновы аб нібыта адсутнасці дэмакратычнасці. "Мы сёння аб гэтым гаварылі з Прэзідэнтам, абмяняліся меркаваннямі, што прэс-сакратар Дзярждэпартамента (ЗША. - Заўвага БЕЛТА) ужо заявіў, што выбары прайшлі ў абстаноўцы страху ў Беларусі. Я вам сумленна скажу, ніякага страху я ў выбаршчыкаў не бачыў. Наадварот, радасны настрой", - сказаў генеральны сакратар СНД.
Ён таксама падкрэсліў, што заява ад імя Дзярждэпа ЗША была зроблена яшчэ да завяршэння галасавання ў Беларусі. "Тут яшчэ выбары не скончыліся, а прэс-сакратар Дзярждэпартамента гаворыць, што выбары "недэмакратычныя", што яны прайшлі ў абстаноўцы страху, - заўважыў Сяргей Лебедзеў. - Калі ён гаварыў гэтыя словы, у Вашынгтоне спалі яшчэ, не маглі ведаць, якія вынікі выбараў".
"Аб прадузятым падыходзе заходніх наглядальнікаў, мне здаецца, нават спрачацца не даводзіцца. Гэта ўжо відавочна, - падкрэсліў генеральны сакратар СНД. - Цалкам лагічным і абгрунтаваным з'яўляецца рашэнне кіраўніцтва Беларусі, ЦВК, МЗС не запрашаць заходніх наглядальнікаў. Таму што аб'ектыўнай ацэнкі ад іх чакаць не даводзіцца".
Што датычыцца ацэнкі з боку місіі наглядальнікаў СНД, то яна, паводле слоў Сяргея Лебедзева, аб'ектыўная, а выбары ў Беларусі прайшлі спакойна і былі добра арганізаваны.-0-