Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2024, 13:29

Лебедзеў: краінам СНД неабходны сумесныя меры па барацьбе з гераізацыяй фашызму і фальсіфікацыяй гісторыі

Фота ТАСС
Фота ТАСС
16 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краінам СНД неабходна выпрацаваць сумесныя меры па процідзеянні гераізацыі фашызму і фальсіфікацыі гісторыі. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў 16 верасня ў Маскве на XXXII пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Інфармсавет СНД). У пасяджэнні прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД, у тым ліку генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Несумненна, у наш час важным пытаннем парадку дня з'яўляецца выпрацоўка сумесных мер па процідзеянні гераізацыі фашызму і фальсіфікацыі гісторыі. На вялікі жаль, мы вымушаны процістаяць разгорнутаму масіраванаму палітычнаму знешняму насіллю над нашай агульнай гістарычнай памяццю. Менавіта таму Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД прыняў рашэнне аб абвяшчэнні 2025 года Годам 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - Годам Міру і Адзінства ў барацьбе з нацызмам", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён канстатаваў, што імклівая эвалюцыя ў свеце і паўсюднае ўкараненне высокіх тэхналогій не толькі адкрылі перспектывы для эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця дзяржаў, але і спарадзілі новыя пагрозы для інфармацыйнай бяспекі. "Кіраўнікі нашых дзяржаў на саміце ў кастрычніку 2023 года вельмі сур'ёзна гаварылі аб пытаннях супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы. А 12 красавіка ў Мінску на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў прынялі важны для нашых інфармацыйных агенцтваў дакумент - Заяву аб забеспячэнні бяспечных умоў прафесійнай дзейнасці журналістаў і недапушчэнні ўшчамлення іх правоў. І ў гэтым дакуменце зроблены акцэнт на фарміраванні ў інфармацыйным асяроддзі аб'яднальнага пазітыўнага парадку дня, недапушчэнні распаўсюджвання навін, якія правакуюць міжнацыянальную і рэлігійную варожасць, на стварэнні і забеспячэнні бяспечных і спрыяльных умоў для журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, якія выконваюць сваю работу", - нагадаў генеральны сакратар СНД.

"Медыяпрастора сёння бязмежная. Журналісты валодаюць шырокім спектрам не толькі тэхнічных магчымасцей, але і спосабаў атрымання і распаўсюджвання інфармацыі. На першы план выходзяць пытанні аб'ектыўнасці, маралі і этыкі. Цяпер, калі ранейшыя правілы работы медыясупольнасці зведваюць сур'ёзнае пераасэнсаванне, сустрэчы, падобныя да сённяшняй, маюць асаблівае значэнне. Яны садзейнічаюць выпрацоўцы новых форм міжнароднага ўзаемадзеяння інфармацыйных агенцтваў краін СНД для забеспячэння стабільнасці на прасторы Садружнасці", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі