Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 16:01

Лебедзеў: чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца ў Расіі 7-8 лістапада

Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці ў Расіі 7-8 лістапада. Аб гэтым на пасяджэнні савета, якое праходзіць у Ашхабадзе, паведаміў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў, паведамляе ТАСС.

"Па прапанове Расійскай Федэрацыі чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў плануецца правесці ў Расійскай Федэрацыі 7-8 лістапада 2024 года", - сказаў ён.
Генеральны сакратар паведаміў, што ў ходзе сустрэчы ў Ашхабадзе кіраўнікі ўрадаў краін - удзельніц Садружнасці абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў СНД. "Адбылася змястоўная і вельмі зцікаўленая размова", - падкрэсліў ён.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі