Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лаўрыновіч: у Гродзенскай вобласці вырашаны практычна ўсе пытанні да "Вялікай размовы"

Грамадства 05.04.2019 | 15:22
Іван Лаўрыновіч
Іван Лаўрыновіч

5 красавіка, Астравец /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскай вобласці вырашаны практычна ўсе пытанні, якія паступілі ад жыхароў рэгіёна да "Вялікай размовы". Аб гэтым сёння ў час прамой лініі і выязнога прыёму грамадзян у Астравецкім райвыканкаме паведаміў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ад жыхароў рэгіёна паступіла 43 звароты. Практычна ўсе яны вырашаны, грамадзянам дадзены адказы. Гэта жыццёвыя пытанні, звязаныя, напрыклад, з функцыянаваннем сістэмы ЖКГ, працаўладкавання, і іншыя. У прыватнасці, нямала было зваротаў наконт дарог, не ўсе яны пасля зімы ў добрым стане. Цяпер яны актыўна прыводзяцца ў парадак", - адзначыў Іван Лаўрыновіч. Ён падкрэсліў, што многія з пытанняў маюць дачыненне да тых, што сёння былі агучаны ў час прамой лініі.

Званкі на прамую лінію паступалі з усяго рэгіёна. Напрыклад, за дапамогай звярнуліся работнікі Шчучынскай МПМК-166. Калектыў, а там працуюць каля 130 чалавек, не згодны з рашэннем аб ліквідацыі прадпрыемства. Арганізацыя накапіла даўгоў, няма і аб'ёмаў работы, аднак людзі ўпэўнены, што прадпрыемства можна выратаваць. "У бліжэйшы час правядзём сустрэчу з калектывам з удзелам кіраўніцтва раёна і вобласці. Растлумачым, разбяром сітуацыю, прапрацуем магчымыя варыянты вырашэння", - адказаў Іван Лаўрыновіч.

На кантроль будзе ўзяты і зварот шматдзетнай сям'і з Гродзенскага раёна, якая пабудавала дом у вёсцы Лабна-Агароднікі, гатова засяляцца, аднак ужо амаль год чакае, калі новую забудову падключаць да энергазабеспячэння.

Жыхары Ашмян папрасілі зрабіць прыпынак грамадскага транспарту ў раёне вуліцы Францысканскай: да бліжэйшага ісці каля 1 км, а ў гэтым раёне пражывае нямала пенсіянераў. Пытанне мясцовыя ўлады павінны вывучыць з выездам на месца. Пры прыняцці рашэння будуць максімальна ўлічаны інтарэсы мясцовых жыхароў.

"У любой сітуацыі трэба станавіцца на бок грамадзяніна, паглядзець на праблему яго вачамі. Зразумела, што не ўсе пытанні можна зняць зараз жа, для вырашэння некаторых патрэбны час, аднак і ў гэтым выпадку зацягванне на доўгі тэрмін недапушчальна", - адзначыў Іван Лаўрыновіч. Ён таксама падкрэсліў, што неабходна аргументавана і зразумела тлумачыць людзям прычыны таго ці іншага рашэння, інфармаваць, калі ў рамках закона або з-за эканамічнай неэфектыўнасці зрабіць нешта ў інтарэсах заяўніка немагчыма.

Будуць дадаткова разгледжаны звароты і шэрага жыхароў Астравецкага раёна, якія датычацца жылля, дарожнага будаўніцтва. Частка пытанняў будзе перададзена на разгляд па профілі ў пракуратуру, праваахоўныя органы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.