Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2022, 16:12

Лаўроў: Саюзная дзяржава ў паскоранай стадыі будаўніцтва

14 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава знаходзіцца ў паскоранай стадыі будаўніцтва. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў сёння на вялікай штогадовай прэс-канферэнцыі для расійскіх і замежных журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Саюзная дзяржава знаходзіцца ў паскоранай стадыі будаўніцтва, і, вядома, у мінулым годзе быў нададзены каласальны імпульс гэтаму працэсу з прыняццем 28 саюзных праграм, якія цяпер рэалізуюцца ўжо ў форме дакументаў прамога дзеяння. Гэтыя рамачныя дамоўленасці пераводзяцца ў практычную плоскасць, - сказаў Сяргей Лаўроў. - Акрамя таго, Саюзная дзяржава будзе эвалюцыянаваць у бок усё большай і большай каардынацыі дзеянняў па ўнутрыэканамічных справах, у бок гарманізацыі адпаведных механізмаў: мытных, падатковых і іншых. Ёсць у нас саюзны парламент, які будзе ўсё больш і больш запатрабаваны з гэтымі працэсамі".

Кіраўнік МЗС РФ канстатаваў, што ў Беларусі і Расіі адзінае разуменне задач у абароннай сферы і неабходнасці яе ўмацавання. "З пункту гледжання нашай абараназдольнасці апошнія падзеі, безумоўна, дабащляюць аргументаў (калі яны былі яшчэ некаму патрэбны) да таго, каб гэту абараназдольнасць умацоўвалі, і тут ёсць поўнае яднанне, поўнае разуменне гэтай задачы", - адзначыў ён.

"І трэцяе, што можна і трэба, напэўна, згадаць, гэта культурныя сувязі, гарманізацыя, выраўноўванне правоў нашых грамадзян, - прадоўжыў Сяргей Лаўроў. - Гэта работа на 90 працэнтаў праведзена, трэба яе распаўсюджваць і на астатнія пакуль яшчэ сферы. Там невялікія зазоры, але ў ідэале трэба мець абсалютна ідэнтычныя ўмовы для падарожжаў, засялення ў гасцініцы, атрымання медыцынскіх паслуг і шмат чаго іншага, што важна для людзей у штодзённым рэжыме. Ну і ўмовы вядзення бізнесу таксама ў адпаведнасці з гэтымі 28 саюзнымі праграмамі будуць збліжацца і ў ідэале цалкам гарманізавацца".

"Не забуду і міжнародныя справы, дзе ў нас цесная каардынацыя, адзіныя пазіцыі, - адзначыў кіраўнік МЗС РФ. - Кожныя два гады прымаюцца праграмы ўзгодненых дзеянняў. Апошні раз мы прынялі яе на сумесным пасяджэнні калегій, штогод у нас праводзяцца сумесныя калегіі, штогод - абмен візітамі міністраў".

"Таму ў мяне вельмі такія пазітыўныя чаканні ад далейшага ўмацавання Саюзнай дзяржавы, як гэта вырашылі нашы прэзідэнты, і на аснове іх даручэнняў урады падпісалі саюзныя праграмы", - рэзюмаваў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі