22 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія будуць дабівацца справядлівасці, выкарыстоўваючы існуючыя міжнародныя прававыя інструменты. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Лаўроў адзначыў, што беларускі і расійскі бакі плённа папрацавалі ў час сумесных мерапрыемстваў. Былі абмеркаваны многія важныя пытанні. Кіраўнік МЗС Расіі назваў сімвалічным, што сустрэча ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі і напярэдадні будучага юбілею Вялікай Перамогі адбылася менавіта ў Брэсце.
"Задачы процідзеяння юрыдычнай агрэсіі ў самых розных формах займалі адно з цэнтральных месцаў. Так, нельга дазваляць грубейшым чынам парушаць абавязацельствы па міжнародным праве, чым займаецца Захад, зняважыўшы ўсе прынцыпы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, усе правілы работы Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, ды і, уласна, канцэпцыі глабалізацыі", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў. Ён звярнуў увагу, што Захад адступае ад сваіх жа прынцыпаў, расказваючы іншым, як важна забяспечваць сумленную канкурэнцыю, прэзумпцыю невінаватасці, недатыкальнасць уласнасці. Працяглы час ідзе націск на канкурэнтаў.
"У дадзеным выпадку гэта была Расійская Федэрацыя. Ну і многія іншыя краіны, уключаючы Рэспубліку Беларусь, таксама адчуваюць на сабе націск. Мы будзем дабівацца справядлівасці, выкарыстоўваючы міжнародныя прававыя інструменты, якія пакуль яшчэ засталіся. Хоць і іх Захад спрабуе вельмі ліха разбурыць", - заўважыў міністр замежных спраў Расіі.

Кіраўнікі МЗС Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Максім Рыжанкоў сёння ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці, сустрэліся са студэнтамі брэсцкіх універсітэтаў. У размове з маладымі людзьмі абмяркоўваліся тэмы захавання гістарычнай памяці, недапушчэння спроб гераізацыі нацыстаў.-0-