Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2021, 10:57

Латвійскі палітолаг аб сітуацыі на граніцы: польскія ўлады ўчыняюць ваенныя злачынствы

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія ўлады ўчыняюць ваенныя злачынствы. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў латвійскі палітолаг Эйнарс Граўдзіньш, каменціруючы сітуацыю на беларуска-польскай граніцы, паведамляе БЕЛТА.

"Існуе шэраг канвенцый, у першую чаргу Гаагская, Жэнеўская канвенцыі, дзе дакладна прапісаны правілы прымянення ваеннай сілы, права дэманстраваць сілу і гэтак далей. І як чалавек, які мае вышэйшую ваенную адукацыю, як былы афіцэр, я магу сказаць, што, на вялікі жаль, гэтыя канвенцыі не выконваюцца. Калі зыходзіць з пазіцый міжнароднага права, то польскія ўлады ўчыняюць ваенныя злачынствы. Чаму польскія сілавыя структуры выкарыстоўваюць вадамёты, прымяняюць хімічныя сродкі - пытанне аб мэтазгоднасці і законнасці", - сказаў Эйнарс Граўдзіньш.

Паводле яго слоў, Польшча павінна прадаставіць бежанцам гуманітарны калідор. "Згодна з міжнародным правам, бежанцы з зон баявых дзеянняў павінны бесперашкодна прымацца ў краінах, дзе яны просяць прыстанішча", - падкрэсліў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі