Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія з 16 ліпеня ўводзіць забарону на ўезд легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Службы дзяржаўных даходаў Латвіі (СДД).
Гэта мера ўводзіцца ў мэтах забеспячэння выканання восьмага пакета санкцый Еўрапейскага саюза. Забарона будзе дзейнічаць на ўезд у ЕС праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія пагранічныя пункты.
Адзначаецца, што забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.
"Іншыя асобы, якія падарожнічаюць на транспартным сродку, зарэгістраваным у Беларусі, не змогуць уехаць з ім у ЕС, перасякаючы граніцу Латвіі. Асоба, якая мае транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, павінна будзе вярнуцца з пагранічнага пункта ў краіну, з якой яна планавала ўехаць у Латвію", - адзначылі ў СДД.
Падкрэсліваецца, што ў выпадку адмовы асобы выконваць указанні мытнага органа, у яго могуць канфіскаваць транспартны сродак.-0-