Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 12:37

Латушкін: рух у раёне будаўніцтва моста на Нямізе адновіцца па плане

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблем з тым, каб запусціць ва ўстаноўлены тэрмін рух у раёне будаўніцтва новага моста на Нямізе ў сталіцы, няма. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Уладзімір Латушкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануецца запусціць рух 10 лютага, усё да гэтага і ідзе, нейкіх вялікіх праблем там няма, працуем кругласутачна", - сказаў Уладзімір Латушкін.

Прычым прыцягваюцца і спецыялісты, і тэхніка цэлай групы прадпрыемстваў - усе гарадскія арганізацыі адзін аднаму дапамагаюць, таму прастояў няма.

На бягучы момант на месцы будаўніцтва ўжо ўстаноўлена некалькі асноўных апор будучай канструкцыі. Для бетанавання падмурка пад стойкамі на месца дастаўлены дзве трансфарматарныя падстанцыі для абагравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі