ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 14:28

Лашук: мы не адказваем за любыя публікуемыя пад выглядам нашага exit poll звесткі

Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ не нясе адказнасці за любыя публікуемыя пад выглядам яго exit poll звесткі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кіраўнік цэнтра Ірына Лашук.

Ірына Лашук пракаменціравала размешчаную асобнымі Telegram-каналамі інфармацыю аб папярэдніх выніках рэгіянальнага exit poll, што праводзіцца цэнтрам. "Мы сапраўды праводзім рэгіянальны exit poll па Мінску і Мінскай вобласці. Афіцыйныя даныя аб яго выніках, як і належыць у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, будуць апублікаваны пасля закрыцця выбарчых участкаў, падліку і звядзення даных ад інтэрв'юераў. Мы не нясём адказнасці за любыя публікуемыя пад выглядам нашага exit poll звесткі", - падкрэсліла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі