Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2023, 15:36

Лакіза: неабходна развіваць сістэмную работу па захаванні гістарычнай памяці ў Саюзнай дзяржаве

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна развіваць сістэмную работу па захаванні гістарычнай памяці ў Саюзнай дзяржаве. Такое меркаванне выказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза ў час відэамоста Масква - Мінск "Развіццё сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі па ўвекавечанні памяці загінулых пры абароне Айчыны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі і Расіі робіцца шмат у частцы навукова-даследчай работы і папулярызацыі захавання гістарычнай памяці і гераічнай праўды, адзначыў Вадзім Лакіза. "Толькі дзякуючы ўзмацненню гэтай работы можна дасягнуць нейкіх вынікаў. Мы хацелі б развіваць гэту работу на сістэмнай аснове з пэўным фінансаваннем мерапрыемстваў. Напрыклад, мы ўжо шмат гадоў дабіваемся і спрабуем увесці на тэрыторыі Беларусі летнюю школу да пэўных знакавых дат нашай сумеснай гісторыі 20 стагоддзя. Вось, напрыклад, у сакавіку - 80 гадоў трагедыі Хатыні, чаму б не прафінансаваць і не арганізаваць мерапрыемствы ў рамках Саюзнай дзяржавы і не прывезці на шматпакутную беларускую зямлю тысячы маладых людзей?" - сказаў ён.

Вадзім Лакіза адзначыў, што такія мерапрыемствы запатрабаваны ў моладзі па прыкладзе патрыятычнага праекта "Поезд памяці", які прайшоў у мінулым годзе. "Трэба ўспомніць і Брэсцкую крэпасць, і Буйніцкае поле, і многія іншыя комплексы, якія расказваюць аб той трагедыі і не дазваляюць яе забыць. Такія месцы фарміруюць наш агульны гістарычны светапогляд. Мы таксама не раз гаварылі аб неабходнасці стварэння і падтрымкі адзінай праграмы Саюзнай дзяржавы. Напрыклад, агульная гуманітарная прастора Беларусі і Расіі, у якой будзе шэраг канкрэтных практычных мерапрыемстваў па правядзенні навукова-практычных канферэнцый", - дадаў дырэктар.

Інстытут гісторыі таксама не застаецца ў баку ад увекавечання памяці загінулых пры абароне Айчыны. "Напрыклад, ужо былі выпушчаны дзве кнігі "Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх". У гэтым годзе мы падрыхтавалі ўжо рукапіс трэцяй кнігі. Яна выйдзе да чарговай даты Вялікай Перамогі ў маі. Мы правядзём прэзентацыю гэтага выдання, і гэта дзейсныя практычныя крокі па захаванні гістарычнай памяці. У напісанні гэтай кнігі ўдзельнічала вялікая колькасць дзяцей, школьнікаў, масцітых вучоных рознага ўзросту", - расказаў Вадзім Лакіза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі