Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 18:09

Лакіза: да выдання рыхтуюцца нарысы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй і максімальна шырока яе папулярызаваць, заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Год гістарычнай памяці" дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Лакіза.

"Першае, што мы запланавалі на 2022 год у Інстытуце гісторыі, - падрыхтоўка і выданне нарысаў па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Па першапачатковым засяленні Беларусі, а далей вехі, якія былі абазначаны на нарадзе ў Прэзідэнта: Полацкае, Тураўскае княствы, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, нацыянальная форма беларускай дзяржаўнасці, некаторыя асобы. І вось у гэтых кароткіх нарысах будзе ў дастойнай форме выкладзена наша гісторыя - тое, чым мы павінны ганарыцца, ведаць і максімальна шырока папулярызаваць не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі", - сказаў Вадзім Лакіза.

Каб такія кнігі і ў далейшым былі шырока выкарыстаны, а ў іх падрыхтоўцы прымалі ўдзел лепшыя прадстаўнікі грамадства, якія займаюцца навукова-даследчай работай, у тым ліку школьнікі і студэнты, - праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыі.

"Я назаву толькі асноўныя, якія будуць праводзіцца Інстытутам гісторыі сумесна з раённымі выканаўчымі камітэтамі, ВНУ. Ашмяны, Смалявічы, Астравец, Сянно, Брэст, 40 гадоў сусветна вядомаму комплексу "Бярэсце", Мінск - 955 гадоў, Полацк - 1160 гадоў (сумесна з Полацкім дзяржаўным універсітэтам на іх базе будзем праводзіць такую канферэнцыю). У Нацыянальнай акадэміі навук вырашылі 5 мая сумесна са 174-й сталічнай гімназіяй, Беларускім педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, адміністрацыяй Маскоўскага раёна Мінска і нашымі калегамі з-за мяжы правесці ўжо 15-ю канферэнцыю, прымеркаваную да падзей Вялікай Айчыннай вайны вачамі моладзі, - адзначыў дырэктар інстытута. - Плануецца папярэдняя сустрэча па буйным навукова-даследчым праекце пад эгідай навукова-практычнага цэнтра пры Генеральнай пракуратуры, Акадэміі навук, архіваў. Рабочая назва - "Генацыд беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыка-прававы аспект". Гэта эканамісты, юрысты, гісторыкі, архівісты, Следчы камітэт, пракуратура. Каб увесці ў абарот тое, што мы яшчэ не выкарыстоўвалі. Каб гэта было на выхадзе буйное выданне і абавязкова электронны каталог усіх матэрыялаў, выкарыстаных у нашай рабоце".

"У Год гістарычнай памяці ў нас ужо было некалькі сустрэч з раённымі выканаўчымі камітэтамі. І мы бачым зацікаўленасць на месцах: у раёнах, у абласцях людзей, якія цягнуцца да гістарычных ведаў і хочуць максімальна ўдзельнічаць у гэтай рабоце", - сказаў Вадзім Лакіза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі