Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2020, 19:58

Лабараторыя Дзяржкамітэта судовых экспертыз увайшла ў тройку лепшых у свеце

7 ліпеня, Мінск /Кацярына Волкава - БЕЛТА/. Лабараторыя Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі ўвайшла ў тройку лепшых у свеце, паведамілі БЕЛТА ў ДКСЭ.

Лабараторыя даследавання нафтапрадуктаў і гаруча-змазачных матэрыялаў ДКСЭ прымала ўдзел у даследаванні Round Robin - спаборнічалі 19 лабараторый з 16 краін свету. Трэба было ўстанавіць від двух разліваў нафтапрадукту, выяўленага ў выглядзе плям на прыбярэжнай тэрыторыі Іспаніі. Акрамя таго, неабходна было высветліць знешнія фактары навакольнага асяроддзя, якія паўплывалі на хімічны састаў разлітага нафтапрадукту, устанавіць крыніцу забруджвання.

Узорамі для параўнання сталі пробы, якія ўзялі з маторнага адсека судна, заўважанага ў месцы разліву за некалькі дзён да выяўлення плям нафтапрадуктаў. Выкарыстоўваліся матэрыялы, узятыя на нафтаперапрацоўчым заводзе, што знаходзіцца побач з месцам разліву.

Справаздачу беларускіх экспертаў камісія ацаніла на 96 балаў са 100 магчымых. "Ацэньвалася якасць атрыманых даных, правільнасць вызначэння тыпу нафтапрадуктаў і падабенства паміж імі, паўната і дэталізацыя заключэння. Лабараторыя ДКСЭ ўвайшла ў тройку лепшых", - адзначылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі