Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2024, 12:58

Кыргызстан з 5 верасня ўводзіць новыя правілы знаходжання іншаземцаў, у тым ліку грамадзян Беларусі

Бішкек. Фота з архіва
Бішкек. Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кыргызстан з 5 верасня ўводзіць новыя правілы знаходжання іншаземцаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лічбавага развіцця Кыргызскай Рэспублікі.

З 5 верасня ўступае ў сілу пастанова Кабінета Міністраў Кыргызстана "Аб пытаннях знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі" ад 31 ліпеня 2024 года нумар 437.

Пастанова ўносіць змяненні ў парадак рэгістрацыі ў адносінах да грамадзян Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Расіі, Казахстана, Малдовы і Таджыкістана.

Звяртаецца ўвага на абноўлены парадак знаходжання такіх грамадзян на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі на тэрмін звыш 60 каляндарных дзён з прыватнымі мэтамі.

Калі раней рэгістрацыя грамадзян гэтых краін праводзілася на тэрмін шэсць месяцаў, з правам далейшага прадаўжэння ў залежнасці ад мэты знаходжання, то цяпер рэгістрацыя/прадаўжэнне рэгістрацыі грамадзян краін з бязвізавым рэжымам знаходжання, якія пражываюць  на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі на працягу доўгага часу ў прыватных мэтах, будзе ажыццяўляцца толькі на падставе аднаго з наступных дакументаў: пасведчання на права жыхарства, пасведчання асобы без грамадзянства, пасведчання "Кайрылман", пасведчання "Мекен-карт".

Грамадзяне дзяржаў - членаў ЕАЭС (Арменія, Беларусь, Казахстан, Расія) без афармлення дакументаў могуць знаходзіцца сумарна да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду з моманту ўезду ў краіну.

Грамадзяне Таджыкістана, Грузіі, Азербайджана і Малдовы без афармлення дакументаў могуць знаходзіцца сумарна да 60 дзён на працягу кожнага 120-дзённага перыяду з моманту ўезду ў краіну.

Пасля заканчэння 60 або 90 дзён знаходжання на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі грамадзяне, якія не ажыццявілі рэгістрацыю, будуць абавязаны выехаць за межы Кыргызстана і змогуць уехаць паўторна на тэрыторыю краіны праз 60 або 90 каляндарных дзён адпаведна.

Разам з тым вышэйназванай пастановай для грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі ў прыватных мэтах, прадугледжана афармленне і выдача часовага пасведчання на права жыхарства, якое выдаецца на працягу 15 рабочых дзён тэрмінам дзеяння на 1 год з наступным штогадовым прадаўжэннем, але не звыш 5 гадоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі