Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 13:35

Кунцэвіч: ад вулічнага флэш-моба да штурму РАУС усяго адзін крок

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад вулічнага флэш-моба да штурму РАУС усяго адзін крок. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, паведамляе БЕЛТА.

"Радыкалізацыя вулічных акцый і непрыкрыты экстрэмізм асобных яго ўдзельнікаў не толькі паказваюць сапраўдны твар пратэсту, але і садзейнічаюць кансалідацыі беларускага грамадства вакол улады. Людзі стаміліся ад бессэнсоўнага бадзяння пратэстуючых па горадзе, што немінуча прыводзіць да збою ў рабоце грамадскага транспарту і камунальных службаў, псавання элементаў гарадской інфраструктуры і асабістай маёмасці гараджан. Яны хочуць парадку і спакою на мінскіх вуліцах. Адсюль і ўзрастаючая падтрымка дзеянняў сілавікоў, і павышаная актыўнасць канструктыўных ініцыятыў грамадзян. Людзі ўбачылі, што ад вулічнага флэш-моба да штурму РАУС усяго адзін крок, а на змену кветачкам і стужачкам прыйшлі камяні і кактэйлі Молатава", - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў: "Многія зразумелі, што мір і бяспека ў краіне - гэта агульная задача і ўлады, і грамадства. Лічу, што гэты тэзіс можа атрымаць сваё развіццё ў ходзе падрыхтоўкі шостага Усебеларускага народнага сходу. У свой час менавіта гэта форма ўсенароднага веча ўберагла нашу дзяржаву ад скочвання ў бездань глыбокага грамадска-палітычнага крызісу. Беларусь змагла выстаяць тады, упэўнены, што выстаіць і цяпер".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі